14 кастрычнiка 2024, панядзелак, 20:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Скалалазка з Польшчы двойчы за дзень пабіла свой жа сусветны рэкорд

Скалалазка з Польшчы двойчы за дзень пабіла свой жа сусветны рэкорд
АЛЯКСАНДРА МІРОСЛАЎ

Відэафакт.

Польская спартоўка Аляксандра Мірослаў два разы запар устанавіла новы сусветны рэкорд хуткасці ў спартовым скалалажанні. У кваліфікацыі яна прайшла трасу В за 6,21 секунды і трасу А за 6,06 секунды, паведамляе Le Parisien.

Перад стартам Алімпійскіх гульняў у Парыжы сусветны рэкорд у гэтай дысцыпліне складаў 6,24 секунды і таксама належаў Мірослаў. Яна ўстанавіла яго ў верасні 2023 года. На Алімпіядзе ў Токіа спартоўка пераадолела дыстанцыю за 6,84 секунды, але ў кваліфікацыі ў суме трох відаў мнагабор'я заняла сёмае месца і чацвёртае – у фінале.

Кваліфікацыйныя старты ў жаночым спартовым скалалажанні ў лажанні на хуткасць адбыліся 5 жніўня ў Сэн-Дэні. Двойчы запар за дзве хвіліны 30-гадовая Мірослаў палепшыла свой вынік. Яна з'яўляецца рэкардсменкай з 2021 года.

У Парыжы разыгрываюцца асобныя камплекты ўзнагародаў сярод мужчынаў і жанчынаў у хуткасці і ў дваябор'і (боўлдэрынг – лажанне кароткіх трасаў вышынёй не больш за 5-6 метраў – і лажанне на цяжкасць).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках