У Менску пройдзе фестываль для аматараў сабак і катоў
7- 7.08.2024, 20:51
- 4,574
Уваход бясплатны.
У найбліжэйшыя выходныя, 10–11 жніўня, у Менску пройдзе фестываль, куды з гадаванцамі не проста можна, але і трэба. Гасцям Pets Fest абяцаюць конкурсы, спаборніцтвы сярод сабак, лекторый, дзіцячую зону, фуд-корт, музычную праграму і фаер-шоу. Гадавальнікаў і іх гаспадароў забаўкі будуць чакаць у Lakeside Park на беразе Цнянскага вадасховішча з 12 да 23 гадзіны, паведамляе «Анлайнер».
Уваход на фестываль бясплатны. Адна з яго фішак – спорт-праграма: можна будзе ўбачыць спаборніцтвы ў скачках у вышыню, сап-серфінгу, фрысбі, аджыліці ды іншых прафесійных дысцыплінах. У праграме фэсту таксама заяўлены лекторый з ветэрынарамі і дыетолагамі, конкурсы і віктарыны.
Для тых, хто захоча правесці ў Lakeside Park цэлы дзень, арганізатары абяцаюць чыл-зону і фуд-корт з бельгійскай бульбай ад BulbaFrites, гарачымі рожкамі ад Unicorn, грыль-сэтамі чэшскай кухні ад «Шалёны кныр» і марозівам ад «Кэры Л.». Пачастункі для гадаванцаў таксама будуць – на пэт-маркеце.
Прыходзіць можна з дзецьмі любога ўзросту – для іх будзе працаваць дзіцячая зона Mamago з бясплатнымі забаўкамі.
Яшчэ на фестывалі можна будзе прайсці квэст са спецыяльнай мапай – за яе трэба заплаціць 10 рублёў, а потым атрымліваць на кожнай лакацыі гарантаваныя падарункі ад партнёраў мерапрыемства.
Увечары будуць выступаць Westa Band, Universal Band і гурт «Нестандартны варыянт». Фінальнай кропкай вечару запланаванае фаер-шоу ад «Крэсіва».