На тэрыторыі Курскай вобласці ўвялі рэжым надзвычайнай сітуацыі
8- 7.08.2024, 21:00
- 8,900
УСУ прадаўжаюць наступ.
У сувязі з наступствамі атакі УСУ ў Курскай вобласці ўведзены рэжым надзвычайнай сітуацыі, паведаміў карэспандэнту губернатара Аляксей Смірноў. Паводле ягоных словаў, складанае аператыўнае становішча захоўваецца ў памежных раёнах вобласці.
«Для ліквідацыі наступстваў заходу на тэрыторыю рэгіёну варожых сілаў прыняў пастанову пра ўвядзенне з 7 жніўня надзвычайнай сітуацыі на тэрыторыі Курскай вобласці», – заявіў ён.
Як паведамляў Charter97.org, украінскія вайскоўцы наступаюць у Курскай вобласці.