Буданаў: Адваяваць Крым значна лягчэй, чым Данбас
7- 7.08.2024, 21:15
- 6,322
Выбіць расейцаў можна праз два ключавыя пункты ўваходу на паўвостраў.
З ваеннага гледзішча адваяваць Крым значна лягчэй, чым Данбас.
Такое меркаванне выказаў кіраўнік Галоўнай управы выведкі Мінабароны Украіны Кірыл Буданаў, піша a target="_blank" href=https://forbes.ua/war-in-ukraine/mobilizatsiya-v-ukraini-ta-rosii-nastupalniy-potentsial-voroga-ta-chi-boyatisya-ukraini-trampa-tezi-vistupu-golovi-gur-kirila-budanova-v-kse-06082024-22848?fbclid=IwY2xjawEgHelleHRuA2FlbQIxMAABHUTzs0jqJF_ND29MFACToXlFXL7ltagtLYvI3ljV2wRYAP8MCqrDyGeQeA_aem_OuEbWRgu6V>«Forbes Украіна».
Паводле словаў Буданава, выбіць расейцаў з Крыма можна праз два ключавыя пункты ўваходу на паўвостраў.
«У расейцаў ёсць любімае меркаванне пра “непрыступны Крым”, аднак яны памыляюцца. У Крым ёсць два пункты ўваходу – з расейскага боку і з нашага: Крымскі мост і сухапутны пярэсмык. Пытанне адваёвы – гэта нашы франтавыя аперацыі: з расейскага боку – шляхам разбурэння камунікацый, з нашага – шляхам ціску. І тады ўсё – Крым ізаляваны», – сказаў кіраўнік ГУР.
Буданаў адзначыў, што за час свайго існавання Крым быў некалькі разоў заваяваны падчас мноства ваенных канфліктаў, і дзяржавы, якія імкнуліся завалодаць паўвостравам, звычайна дасягалі гэтай мэты. Паводле ягоных словаў, галоўнай праблемай любога агрэсара, чые войскі знаходзіліся ў Крыме, заўсёды была няздольнасць утрымаць Перакопскі пярэсмык, паколькі ягоная страта прыводзіла да хуткага краху абароны.
«Калі я кажу, што мы зойдзем у Крым, то мы туды ўжо заходзім», – дадаў кіраўнік ГУР.
Раней Буданаў не выключыў, што Керчанскі мост будзе знішчаны ў найбліжэйшы час.