Польскія валейбалісты ўпершыню за 48 гадоў выйшлі ў фінал Алімпіяды
1- 7.08.2024, 21:24
- 4,350
Палякі перамаглі каманду ЗША на тай-брэйку.
Мужчынская каманда Польшчы ў валейболе выйшла ў фінал Алімпіяды ў Парыжы, перамогшы ў пяцісэтавым матчы амерыканцаў.
Матч закончыўся з лікам 3-2 (25:23, 25:27, 14:25, 25:23, 15:13).
У палякаў 26 балаў набраў натуралізаваны кубінец Вільфрэда Леон, у амерыканцаў – Мэцью Андэрсан.
Палякі ўпершыню з 1976 года і другі раз у гісторыі згуляюць у фінале Алімпіяды.
Другі фіналіст вызначыцца пазней у сераду ў матчы камандаў Італіі і Францыі.
На Алімпіядзе ў Токіа ў фінале каманда Францыі перамагла каманду Расеі з лікам 3-2.