Літва адхіліла прапанову Лукашэнкі аб перамовах
3- 11.11.2025, 23:38
- 17,868
Кіраўнік МЗС Літвы таксама паведаміў, калі Вільнюс адкрые мяжу з Беларуссю.
Міністр замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс заявіў, што выступае супраць перамоваў з Беларуссю з-за закрыцця мяжы.
Пра гэта паведамляе Reuters.
Сёння, 11 лістапада, Лукашэнка даручыў свайму міністру замежных спраў пачаць перамовы з Літвой.
Будрыс падкрэсліў, што «Лукашэнка не ўсталёўвае правілы» ў сітуацыі з закрыццём пунктаў пропуску на беларуска-літоўскай мяжы.
«Я настойліва раю свайму ўраду не ісці тым шляхам, які яны спрабуюць нам навязаць», — сказаў ён.
Кіраўнік літоўскага МЗС дадаў, што Злучаныя Штаты «ў поўнай меры» задзейнічаныя ў гэтым працэсе.
Паводле слоў Будрыса, Літва адкрые мяжу з Беларуссю, калі кантрабандысты перастануць парушаць яе паветраную прастору. Акрамя таго, для адкрыцця пунктаў пропуску каля 1000 літоўскіх грузавікоў, якія застаюцца на тэрыторыі Беларусі, павінны атрымаць дазвол на вяртанне.