Брыгада «Азоў» сарвала спробу штурму акупантаў на Канстанцінаўскім напрамку
- 21.09.2025, 20:15
- 3,598
Відэа.
Байцы 12-й брыгады спецыяльнага прызначэння «Азоў» Нацыянальнай гвардыі Украіны сумесна са сумежнымі падраздзяленнямі перашкодзілі расійскім акупантам здзейсніць штурм у раёне вёскі Ябланоўка на Канстанцінаўскім напрамку.
Пра гэта брыгада паведаміла ў Telegram, апублікаваўшы відэа баявой працы.
Адзначаецца, што абаронцы заўважылі танк і 2 БМП акупантаў, якія ехалі на штурм пазіцый абаронцаў у раёне Ябланоўкі.
«Варожую атаку нейтралізавалі FPV-дроны і іншыя агнявыя сродкі 12-й брыгады «Азоў» і сумежных падраздзяленняў. Танк і БМП былі знішчаныя, яшчэ адна баявая машына пашкоджаная. Асабовы склад ворага быў ліквідаваны», — сказана ў паведамленні.
У брыгадзе дадалі, што акупанты спрабуюць ціснуць на ўсіх участках пад Канстанцінаўкай, каб прарваць лінію абароны, якую трымаюць «азоўцы».
«За кожную атаку расіяне плацяць высокую цану — як у тэхніцы і ўзбраенні, так і ў стратахасабовага складу», — адзначылі вайскоўцы.