У наваколлі Віцебска вясковец ударыў чыноўніка бейсбольнай бітай
5- 1.10.2026, 13:51
- 2,370
Сын гаспадара дома адрэагаваў на прыезд спецыяльнай камісіі.
У адной з вёсак у наваколлі Віцебска да 76-гадовага мужчыны прыехала камісія чыноўнікаў. Да іх выйшаў 47-гадовы сын гаспадара дома і пачаў пагражаць бейсбольнай бітай, паведаміла абласное дзяржаўнае выданне «Віцебскія весці».
У верасні да 76-гадовага жыхара вёскі пад Віцебскам прыехала камісія, якая, згодна з планам, абследавала ўмовы пражывання пажылых грамадзян. На яе візіт адрэагаваў 47-гадовы сын гаспадара дома.
Ён выйшаў да чыноўнікаў з бейсбольнай бітай і, як паведамляецца, пачаў пагражаць старшыні сельвыканкама, які ўваходзіў у склад камісіі.
«Мужчына выказаў у адрас службовай асобы пагрозы і прымяніў фізічны гвалт, выкарыстоўваючы ў якасці зброі бейсбольную біту. Злачынныя дзеянні фігуранта выявіліся ў спробе нанясення і нанясенні аднаго ўдару бітай па тулаву пацярпелага», — расказаў пракурор Віцебскага раёна Ігар Лісоўскі.
Мужчыне пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі.