Памерла экс-прэзідэнт Рэспублікі Сербскай Біляна Плаўшыч
1- 1.10.2026, 18:10
- 1,440
Яна была асуджаная за ваенныя злачынствы.
Былая прэзідэнт Рэспублікі Сербскай Біляна Плаўшыч, асуджаная за ваенныя злачынствы, памерла ва ўзросце 96 гадоў. Пра яе смерць паведаміла сербскае тэлебачанне. Пахаванне павінна адбыцца ў Баня-Луцы.
Біляна Плаўшыч нарадзілася 7 ліпеня 1930 года ў Тузле. Да пачатку палітычнай кар'еры яна займалася прыродазнаўчымі навукамі і была загадчыцай кафедры біялогіі ў ўніверсітэце ў Сараеве. У 1996 годзе, праз шэсць гадоў пасля прыходу ў палітыку, Біляна Плаўшыч была абраная прэзідэнтам Рэспублікі Сербскай. Гэтую пасаду яна займала да 1998 года.
Займаючы кіраўнічыя пасады падчас Боснійскай вайны ў 1992–1995 гадах, Біляна Плаўшыч у 2000 годзе была абвінавачаная Гаагскім судам у генацыдзе, ваенных злачынствах і злачынствах супраць чалавечнасці. Праз год яна здалася трыбуналу.
Яе прысудзілі да 11 гадоў пазбаўлення волі, але, адбыўшы толькі дзве трэці тэрміну, Плаўшыч выйшла на волю. Яна прызнала віну па адным з пунктаў абвінавачання. У абмен на гэта ўсе астатнія пункты былі знятыя. Пазней яна адмовілася ад свайго прызнання.
Пасля вызвалення з турмы ў 2009 годзе Біляна Плаўшыч больш не займалася палітычнай дзейнасцю. На той момант ёй было 72 гады. Апошнія гады яна жыла ў Бялградзе.