1 кастрычнiка 2026, Чацвер, 21:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маскоўскай вобласці адбыўся выбух на хімзаводзе

3
У Маскоўскай вобласці адбыўся выбух на хімзаводзе

Пачаўся пажар.

У Падмаскоўі адбылася дэтонацыя на Красназаводскім хімічным заводзе, паведамляе набліжаны да сілавікоў тэлеграм-канал «112». Да месца накіроўваюцца экстрэнныя службы.

Mash са спасылкай на мясцовых жыхароў піша пра «тры магутныя выбухі», ад якіх дрыжалі дамы. Потым на заводзе пачаўся пажар. У гэты час там знаходзілася больш за 40 работнікаў, ідзе эвакуацыя.

Паводле даных Shot, сем чалавек загінулі. Яны знаходзіліся ў цэху № 4, які цалкам абрынуўся. Паводле слоў пацярпелых, работнікаў там было больш. Выратавальныя работы працягваюцца.

На знятых відавочцамі відэа відаць слупы дыму над прадпрыемствам. Каментарыяў ад уладаў пакуль не паступала. Паводле інфармацыі з адкрытых крыніц, Красназаводскі хімічны завод выпускае набоі і піратэхніку.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲