11 кастрычнiка 2026, Нядзеля, 11:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі хакеіст дэбютаваў у НХЛ

Беларускі хакеіст дэбютаваў у НХЛ
Віталь Пінчук
Фота: Getty Images

Беларус адзначыўся выніковай перадачай ужо на 9-й хвіліне першага перыяду.

24-гадовы беларускі нападнік Віталь Пінчук дэбютаваў у матчы Нацыянальнай хакейнай лігі за «Нэшвіл» і нават набраў першыя ачкі, піша hockey.by.

Дэбют адбыўся ў ноч на 11 кастрычніка па мінскім часе ў паядынку супраць «Атавы». Каманда пацярпела паразу (2:3 па булітах), аднак беларус адзначыўся выніковай перадачай ужо на 9-й хвіліне першага перыяду.

Дзякуючы гэтаму Пінчук стаў 15-м беларускім хакеістам у гісторыі, які здолеў набраць хаця б адно ачко ў НХЛ у рэгулярным чэмпіянаце. Сярод іх лідзіруюць Міхаіл Грабоўскі — 296 (125+171) ачкоў у 534 матчах, Ягор Шаранговіч — 228 (116+112) ачкоў у 442 матчах і Андрэй Касціцын — 222 (103+119) ачкі ў 398 матчах. Нагадаем, што Шаранговіч працягвае сваю кар’еру.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲