16 кастрычнiка 2026, Пятніца, 20:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Сібіры пасёлак апынуўся на мяжы голаду

3
У Сібіры пасёлак апынуўся на мяжы голаду
Ілюстрацыйнае фота

Прадуктаў няма, а каля крамаў дзяжурыць паліцыя.

У Краснаярскім краі Расіі пасёлак Тура апынуўся на мяжы голаду. З-за абмялення ракі там з канца ліпеня пачаліся перабоі з пастаўкамі прадуктаў. Пра гэта паведамляе dialog.ua са спасылкай на расійскія СМІ.

Рака Ніжняя Тунгуска — адзіны шлях у Туру. Менавіта па ёй у пасёлак везлі ўсе грузы, але яна крытычна абмялела, рух па ёй немагчымы. Так званыя «зімовыя дарогі», а па сутнасці абледзянелая гразь, па якой тавары змогуць завозіць на машынах, з'явяцца толькі ў снежні. Цяпер уся лагістыка ажыццяўляецца па паветры, аднак палёты адбываюцца з перабоямі з-за дрэннага надвор'я.

На дадзены момант паліцы ў крамах амаль цалкам апусцелі. Рэшткі прадуктаў, якія там засталіся, падаражэлі на 343%. Напрыклад, кілаграм морквы прадаюць да 1200 рублёў за кг, бульба — за 600 рублёў, літравая банка малака абыходзіцца ў 700 рублёў.

Жыхары з раніцы вымушаныя займаць чэргі па сацыяльныя прадукты, хоць крама адкрываецца толькі ўвечары на некалькі гадзін. Тавары там выдаюць у адны рукі па ліміце: да 3 кг бульбы, да 2 кг цыбулі, адзін качан капусты, дзясятак яек і пакет малака. Каля крамы дзяжурыць паліцыя.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲