Трамп сцвярджае, што не аддаваў загад абмежаваць Starlink ва Украіне
8- 16.10.2026, 21:08
- 1,604
Амерыканскі прэзідэнт падкрэсліў, што ў яго добрыя адносіны з Зяленскім.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што неўзабаве апублікуе нейкія «падрабязнасці», адказваючы на словы пра тое, што «ён хоча сыходу Уладзіміра Зяленскага, нягледзячы на тое, што вайну пачаў Уладзімір Пуцін». Пра гэта піша Clash Report (пераклад — «Уніан»).
Журналіст яму нагадаў: «Вы хочаце, каб Зяленскі сышоў. Вы забыліся, што менавіта Пуцін пачаў вайну?»
«Ну, ведаеце, я ведаю падрабязнасці, добра? І ў пэўны момант я абнародую гэтыя падрабязнасці. Але мяне нічога не хвалюе, акрамя аднаго: я хачу, каб гэтая вайна, нарэшце, скончылася. У сярэднім кожны месяц гінуць 25 тысяч вайскоўцаў. У мінулым месяцы загінулі 32 тысячы вайскоўцаў. І я думаю, што абодва лідары — я вядзу перамовы з абодвума — таксама хочуць, каб гэтая вайна скончылася. І я думаю, што яна скончыцца. Гэта ўсё, што мяне хвалюе. Я хачу, каб гэтая вайна скончылася», — сказаў ён.
Трамп таксама адмаўляе датычнасць уладаў ЗША да абмежаванняў Starlink ва Украіне:
«Я не ведаю [хто гэта зрабіў]. Бо гэта быў не я. І я не думаю, што гэта быў Ілон [Маск]. На маю думку, усё засталося як і раней. Я не ўпэўнены, што яго ўвогуле адключалі. Гэта былі не мы. Я праверыў сёння раніцай. Яны кажуць, што ўсё працуе гэтак жа, як заўсёды».
Пры гэтым амерыканскі прэзідэнт падкрэсліў, што ў яго добрыя адносіны з Зяленскім.