20 кастрычнiка 2026, aўторак, 12:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што адбудзецца з цэнамі на жыллё ў Беларусі

Што адбудзецца з цэнамі на жыллё ў Беларусі

Распавяла экспертка.

У 2027-м цэны на жыллё ў Беларусі павінны знізіцца, але даваць дакладныя прагнозы па канкрэтных паказчыках пакуль складана. Такім меркаваннем падзялілася незалежная экспертка па нерухомасці Наталля Літоўская у сваім аўтарскім тэлеграм-канале.

«Праблема ў тым, што ўсім удзельнікам рынку трэба дзейнічаць ва ўмовах няпэўнасці. І ёсць толькі размытыя прагнозы, што ў валютным эквіваленце ў 2027-м цэны пачнуць зніжацца. Невядома, у якой палове 2027-га. Невядома, на колькі. З чым усе (і фінансісты, і рыэлтары, і звычайныя грамадзяне) згодныя, дык гэта з тым, што цэны ўперліся ў столь. І што рынак інэртны — зніжэння можна чакаць месяцамі. Таму ўсім давядзецца дзейнічаць у межах уласных разлікаў», — папярэджвае спецыялістка.

У прагнозах сітуацыі на рынку нерухомасці ў 2027-м Літоўская раіць разлічваць на «сярэдні сцэнарый».

«Долар — у межах прадказанага калідора «да 3,2 рубля», рост зарплат у валютным эквіваленце — замарожаны. Пры такім сцэнарыі зніжэнне кошту квадратнага метра (у доларах, а не ў рублях!) да канца 2027-га будзе ў межах 5–8%. Але сцэнар у такія нестабільныя часы, калі ўводныя могуць змяніцца на любым этапе, — усяго толькі сцэнар», — зрабіла агаворку экспертка.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲