СМІ: Расіяне страцілі другі Су-30 за суткі
5- 21.10.2026, 22:38
- 3,804
Чорная серада для ПКС РФ.
ПКС Расіі ў сераду, 21 кастрычніка, страцілі два ваенныя самалёты. Мінабароны РФ і афіцыйныя СМІ пакуль маўчаць, але інфармацыю апублікавалі адразу некалькі буйных Z-каналаў.
Dialog.UA разабраўся ў падрабязнасцях.
Увечары Z-блогер Ілля Туманаў (Fighterbomber) паведаміў пра страту другога борта. Судзячы з яго паведамлення, экіпаж не выжыў.
«На жаль, бяда не прыходзіць адна. Вечнага палёту, браты…» — напісаў прапагандыст.
Падцвердзіў інфармацыю яшчэ адзін Z-блогер Кірыл Фёдараў.
«Дзень — (вельмі дрэнны — рэд.). Два самалёты. Будзем жыць!» — напісаў ён.
Фёдараў суправадзіў свой пост чорна-белай выявай знішчальніка «Су-30СМ».
Z-канал «Воевода вещает» адзначыў, што 21 кастрычніка стала «максімальна цяжкім для ПКС» Расіі.
Дзе ўпаў самалёт і прычыны крушэння пакуль невядомыя.
Прыкметна, што сёння ўдзень у Калінінградскай вобласці РФ таксама ўпаў расійскі Су-30СМ. Ён зваліўся побач з могілкамі, момант трапіў на відэа відавочцаў. Паводле даных расійскіх СМІ, пілоты паспелі катапультавацца і выжылі, хоць і атрымалі раненні.