«Хартыя» правяла падземную контрнаступальную аперацыю «Велес» пад Купянскам
- 22.10.2026, 10:57
- 1,082
Дзесяткі расейцаў узятыя ў палон.
Сілы абароны Украіны правялі падземную контрнаступальную аперацыю «Велес» на Купянскім напрамку. Яны прасунуліся па падземных камунікацыях больш чым на 15 кіламетраў у тыл расейцаў.
Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на тэлеграм-канал корпуса «Хартыя».

Аперацыю правяла групоўка пад камандаваннем 2-га корпуса Нацыянальнай гвардыі Украіны «Хартыя». Яна спалучыла падземны наступ з дзеяннямі на паверхні і ўдарамі беспілотнікаў.
Так акупантаў пазбавілі магчымасці зайсці ў тыл Купянска.
У палон узялі больш за 30 акупантаў. Страты праціўніка перавысілі 100 чалавек.
«Мы назіралі, як праціўнік працуе пад зямлёй. І вывучалі, як ён гэта робіць. Расейцы збіраліся выкарыстоўваць газаправоды для пранікнення ў тыл нашых войск. Тады мы самі пайшлі пад зямлю. Мы прадбачылі дзеянні праціўніка і авалодалі тактыкай вядзення баявых дзеянняў пад зямлёй», — патлумачыў камандзір корпуса «Хартыя».
Да аперацыі далучыліся брыгада «Хартыя», штурмавы полк Р.У.Г, полк беспілотных сістэм «Лава» і брыгада беспілотных сістэм «Ахілес». Таксама дзейнічалі падраздзяленні ГУР, у тым ліку легіён «Свабода Расіі» і РДК.