У Гродзенскай вобласці мужчына страляў у лукашэнкаўскую міліцыю
- 23.10.2026, 8:40
- 1,640
65-гадовы жыхар Астравецкага раёна вёў агонь з паляўнічага ружжа.
У вёсцы Старая Рудня Астравецкага раёна сілавікі прыехалі да 65-гадовага мясцовага жыхара, у якога захоўвалася незарэгістраванае паляўнічае ружжо і які, паводле інфармацыі МУС, пагражаў суседзям. Мужчына адкрыў агонь па супрацоўніках, яго «ліквідавалі», паведамілі у міліцэйскім ведамстве.
На месца прыбылі байцы атрада спецыяльнага прызначэння «Цыклон» унутраных войскаў МУС.
«Убачыўшы праваахоўнікаў, агрэсіўна настроены мужчына аказаў узброены супраціў і зрабіў стрэл па супрацоўніках, ствараючы рэальную пагрозу жыццю і здароўю навакольных. Супрацьпраўныя дзеянні былі аператыўна спыненыя ваеннаслужачымі спецпадраздзялення: прымянялася зброя на паражэнне, злачынец абясшкоджаны», — паведамілі ў МУС.
Пры аглядзе яго дома была выяўлена самаробная зброя.