23 кастрычнiка 2026, Пятніца, 12:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Пермскім краі РФ украінскія дроны «дабілі» завод, які вырабляе выбухоўку

1
У Пермскім краі РФ украінскія дроны «дабілі» завод, які вырабляе выбухоўку

Паражаны камбінат «Азот» за 1500 км ад мяжы з Украінай.

Раніцай 23 кастрычніка украінскія БПЛА, праляцеўшы каля 1500 км, атакавалі стратэгічныя аб’екты ў Пермскім краі Расіі. Паводле папярэдняй інфармацыі, мэтай Сіл абароны Украіны стаў хімічны завод «Азот» у горадзе Бярэзнікі, паведамляе Дыялог.UA, правёўшы маніторынг сацсетак.

У Пермскім краі 23 кастрычніка прыблізна а 04:53 паводле маскоўскага часу абвясцілі небяспеку беспілотнікаў. Аэрапорт Пермі прыпыніў працу. Неўзабаве пасля гэтага ў горадзе Бярэзнікі прагучалі першыя «гучныя хлопкі».

Мясцовыя жыхары сцвярджаюць, што ўкраінскія БПЛА атакавалі хімічны завод «Азот». Рух транспарту ў бок гэтага прадпрыемства перакрылі. Відэа публікуе Telegram-канал Exilenova+.

Пазней раніцай у Бярэзніках прагучалі яшчэ чатыры «гучныя хлопкі, падобныя на выбухі». Атака працягвалася ўсю раніцу. Мясцовыя жыхары расказалі пра чорны дым над «Азотам», які «цягнецца ў бок горада».

Губернатар Пермскага краю Дзмітрый Махонін на момант падрыхтоўкі гэтай навіны яшчэ ніяк не пракаментаваў сітуацыю ў рэгіёне. Маўчаў і кіраўнік горада Бярэзнікі Аляксей Казачэнка. Завод «Азот» уваходзіць у склад ваенна-прамысловага комплексу Расіі (выпускае рэчывы, неабходныя для выбухоўкі), таму ён з’яўляецца законнай мэтай для Узброеных Сіл Украіны.

Украінскія БПЛА ўжо неаднаразова наносілі па ім удары, напрыклад, уначы на 11 верасня 2026 года.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲