«Апоўначы мы яшчэ перапісваліся»
- 23.10.2026, 15:28
- 2,308
Сталі вядомыя абставіны смерці Юрыя Цыгалкі.
Былы футбольны арбітр Аляксей Мартынаў распавёў падрабязнасці смерці былога галкіпера і свайго сябра Юрыя Цыгалкі.
Пра смерць футбаліста стала вядома 22 кастрычніка. Раней Цыгалка выступаў за «Шахцёр», мінскае «Дынама», брэсцкае «Дынама».
— У сераду, 21 кастрычніка, каля паловы трэцяй Юрыю стала дрэнна проста на працы. Выклікалі хуткую дапамогу, у 15:00 яго адвезлі ў бальніцу.
Апошнім часам Юра трымаўся дыеты, не еў тлустага, смажанага. Лекар сказаў, што здарыўся востры прыступ панкрэатыту. Што канкрэтна стала прычынай смерці, пакуль не ведаем — ускрыццё яшчэ не праводзілі.
— З бальніцы ён быў на сувязі?
— А дванаццатай ночы я з ім асабіста перапісваўся. А першай ночы ён адказваў іншаму калегу па працы. Што здарылася пасля — загадка. Юра пісаў, што раніцай прыйдзе лекар, яго агледзяць і будуць вырашаць, што рабіць далей. Паводле аналізаў, нібыта ўсё было нармальна. У колькі дакладна ён памёр, пакуль не ведаем.
— Як Юрый сябе адчуваў у апошні час?
— У цэлым нармальна. Так, перыядычна здараліся прыступы, але ён спраўна прымаў лекі і таблеткі.
— Дык нічога не прадвяшчала такой хуткай смерці?
— Усё вельмі нечакана. Ніхто такога павароту не мог прадбачыць. Ён быў худы сам па сабе, па сваёй канстытуцыі. Еў зусім мала, але шмат разоў на дзень.
У яго былі праблемы са страўнікам. Калі стала дрэнна, разумелі, што Юры патрэбныя кропельніца і ўколы. Магчыма, нават хірургічнае ўмяшанне. Атрымаўся вось так, — цытуе Мартынава betting.team.