23 кастрычнiка 2026, Пятніца, 16:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэдкі шанец для сербскай апазіцыі

1
Рэдкі шанец для сербскай апазіцыі

Вучычу пагражаюць самыя цяжкія выбары за 14 гадоў.

У нядзелю ў Сербіі адбудуцца выбары, якія могуць стаць найбольш сур'ёзным выпрабаваннем за 14 гадоў кіравання прэзідэнта Аляксандра Вучыча. Яго галоўным супернікам стаў студэнцкі рух, які здолеў адціснуць традыцыйныя апазіцыйныя партыі. На фоне блізкіх вынікаў у апытаннях узмацняюцца асцярогі, што ўлады паспрабуюць уплываць на вынік галасавання, піша Financial Times (пераклад — сайт Charter97.org).

Сярод магчымых спосабаў уплыву на вынік — арганізаваны падвоз выбарцаў з суседніх краін, ускладненне галасавання для сербаў за мяжой і абвяшчэнне пра перамогу яшчэ да таго, як будуць канчаткова падведзены вынікі.

«Фальсіфікацыі стануць надзвычай важным фактарам на гэтых выбарах», — заявіў сербскі палітолаг Слабадан Томіч, які вывучаў выбарчыя маніпуляцыі ў Універсітэце Ёрка. Паводле яго слоў, пры невялікім разрыве ў галасах нават нязначныя парушэнні могуць паўплываць на вынік.

Падобныя асцярогі ўзнікалі і раней. Падчас папярэдніх выбараў у Сербію прывозілі этнічных сербаў з суседніх дзяржаў, асабліва з Босніі і Герцагавіны, каб павялічыць колькасць прыхільнікаў Вучыча на ўчастках. Акрамя таго, у некаторых муніцыпалітэтах у спісах выбарцаў значацца ў паўтара раза больш людзей, чым дарослых жыхароў.

Сербам, якія жывуць за мяжой, таксама няпроста прагаласаваць: участкаў стала менш, а некаторым даводзіцца пераадольваць вялікія адлегласці. У Аўстраліі час галасавання можа прыпадаць на глыбокую ноч.

Пры гэтым высокая яўка можа згуляць на руку студэнтам. Прыхільнікі Вучыча, паводле ацэнак экспертаў, менш актыўна ідуць на выбары, а апазіцыйны рух бачыць рэдкі шанец змяніць палітычны баланс.

Аднак Вучыч, які ўтрымлівае ўладу з 2012 года, наўрад ці без барацьбы змірыцца з магчымай паразаю.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲