У «Белтэлекама» з'явіліся некалькі змен для кліентаў
1- 25.10.2026, 14:56
Яны закранулі, у тым ліку, працу Zala.
«Белтэлекам» увёў некалькі змен для сваіх кліентаў. Яны закранулі, у тым ліку, працу Zala, піша «Зеркало».
З 15 кастрычніка ў пашыраных і базавых пакетах Zala IPTV, а таксама ў базавым пакеце «Канапа ТВ» SMART ZALA на 89-й кнопцы пачалося вяшчанне новага тэставага музычнага тэлеканала Jazz Jazz.
Таксама «Белтэлекам» паведаміў, што адкрыў сем новых электразарадных станцый Evika! Яны з'явіліся ў некалькіх населеных пунктах. Гаворка пра Івацэвічы, Ляхавічы, Быхаў, Мінск, Віцебск, Лёзна, Браслаў.
Нагадаем, «Белтэлекам» з 1 лістапада павысіць тарыфы на некаторыя паслугі. Гэта закране, у тым ліку, хатні інтэрнэт byfly і пакеты «ЯСНА».