6 кастрычнiка 2026, aўторак, 16:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітайская кампанія рыхтуецца «дабіць» Wildberries і Ozon

1
Кітайская кампанія рыхтуецца «дабіць» Wildberries і Ozon

У РФ прыходзіць маркетплэйс Poizon.

Кітайскі маркетплэйс Poizon агрэсіўна выходзіць на расійскі рынак і рыхтуецца выціснуць сваіх расійскіх канкурэнтаў Wildberries і Ozon, якія моцна пацярпелі пасля ўдараў Украіны.

«Коммерсантъ» піша, што Poizon прапанаваў расійскім прадаўцам ніжэйшыя камісіі, чым найбуйнейшыя мясцовыя пляцоўкі. Так кампанія стварае ўмовы для прыцягнення бізнесу, які цяпер гандлюе праз Wildberries, Ozon і «Яндекс Маркет».

Poizon бярэ з прадаўцоў ад 19% да 29% ад сумы продажу. У расійскіх канкурэнтаў, паводле даных Саюза прадаўцоў маркетплэйсаў, стаўкі могуць дасягаць 55%. Для бізнесу розніца істотная: чым менш грошай забірае пляцоўка, тым больш застаецца прадаўцу або тым танней ён можа прапанаваць тавар пакупніку.

Кітайская кампанія прыцягвае прадаўцоў і дадатковымі паслугамі. Яна бярэ на сябе афармленне картак тавараў, апрацоўку зваротаў пакупнікоў, упакоўку і прасоўванне. Тавары можна захоўваць у Расіі або адпраўляць з-за мяжы.

Для расійскіх маркетплэйсаў гэта пагроза страты прадаўцоў, замоваў і даходаў ад камісій. Калі бізнес пачне пераносіць продажы на Poizon, частку грошай, якія атрымлівалі расійскія пляцоўкі, будзе зарабляць кітайскі канкурэнт. Каб утрымаць прадаўцоў, мясцовым кампаніям давядзецца прапаноўваць больш выгадныя ўмовы.

Пашырэнне Poizon можа яшчэ больш узмацніць пазіцыі кітайскага бізнесу ў расійскім інтэрнэт-гандлі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲