ЗША запатрабавалі ад Расіі раскрыць даныя пра смерць супрацоўніцы лабараторыі чумы
2- 6.10.2026, 15:55
Фота: Reuters
Марка Рубіа заявіў, што Масква абавязаная падзяліцца інфармацыяй са светам.
Дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіа заявіў у аўторак, 6 кастрычніка, што Расія павінна прадаставіць больш інфармацыі пра смерць супрацоўніцы лабараторыі па даследаванні чумы, якая памерла мінулым тыднем.
Пра гэта ён сказаў падчас зносін з журналістамі ў Ісландыі, перадае Reuters.
Паводле яго слоў, Вашынгтон «вельмі пільна» сочыць за гэтым інцыдэнтам.
«Я лічу, што Расія, відавочна, абавязаная падзяліцца са светам большай колькасцю інфармацыі», — сказаў Рубіа.
Таксама ён адзначыў, што ў ЗША ёсць у распараджэнні «меры», каб дапамагчы Расіі, калі сітуацыя апынецца больш сур'ёзнай, чым лічылася дагэтуль, але перш чым умешвацца, ім трэба даведацца больш.