6 кастрычнiка 2026, aўторак, 19:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Белым доме патлумачылі словы Трампа аб знішчэнні Лос-Анджэлеса і Сан-Дыега

2
У Белым доме патлумачылі словы Трампа аб знішчэнні Лос-Анджэлеса і Сан-Дыега

Памочнік прэзідэнта ЗША пракаментаваў «паніку СМІ».

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, заяўляючы аб атацы на Лос-Анджэлес і Сан-Дыега, меў на ўвазе, што гэтыя гарады маглі б быць знішчаныя, калі б Вашынгтон не пачаў вайну з Іранам. Пра гэта ў сацсетцы X напісаў памочнік прэзідэнта ЗША па камунікацыях Стывен Чунг.

«Паніка СМІ з нагоды каментароў прэзідэнта Трампа не мае рэальных падстаў. Ён ясна заявіў, што гарады ЗША апынуліся б пад пагрозай, калі б ядзерны Іран не быў спынены. Амерыка стала бяспечней дзякуючы прэзідэнту. У Ірана няма ядзернай зброі, няма флоту, няма ваенна-паветраных сіл і няма грошай», — напісаў ён.

Да гэтага Трамп заявіў, што Іран можа знішчыць Лос-Анджэлес і Сан-Дыега у штаце Каліфорнія падчас вайны з ЗША. Таксама ён адзначыў, што гэта «вельмі невялікая цана, якую даводзіцца плаціць», і падкрэсліў, што канфлікт «вельмі хутка скончыцца».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲