Мексіка спыніла пастаўкі нафты на Кубу
- 6.10.2026, 18:50
Пастаўкі спыніліся праз ціск ЗША.
Мексіка спыніла пастаўкі сыравой нафты на Кубу.
Як паведаміла мексіканскае выданне El Universal са спасылкай на дакументы дзяржаўнай нафтавай кампаніі Pemex, пададзеныя ў Камісію па каштоўных паперах і біржах ЗША (SEC), у другім квартале кампанія перастала адчытвацца пра пастаўкі нафты і бензіну на Кубу.
Гэта зроблена пад ціскам прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, які пагразіў увесці падвышаныя імпартныя мыты супраць Мексікі.
Па выніках першага квартала аб'ём мексіканскіх паставак нафты на Кубу склаў 900 барэляў нафты ў суткі. На думку El Universal, падача справаздачнасці ў SEC пацвярджае спыненне дэкларавання паставак, але гэта не абавязкова азначае поўнае спыненне адгрузак. Апытаныя выданнем эксперты мяркуюць, што Куба можа атрымліваць мексіканскую нафту паводле іншых схем.