7 кастрычнiка 2026, Серада, 16:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуска знайшла ў сябе дома незвычайную старую манету

2
Беларуска знайшла ў сябе дома незвычайную старую манету
Фота з сайта ont.by

Знаходка аказалася залатой і можа каштаваць прыстойную суму.

Беларуска знайшла ў сябе старадаўнюю залатую манету, якая сёння можа каштаваць каля 1400 рублёў. Фотаздымкі знаходкі чытачка даслала ў рэдакцыю Onlíner.

Ідзе гаворка пра залатыя 5 рублёў 1898 года з выявай Мікалая II. Манета адчаканена з золата 900-й пробы і важыць каля 4,3 грама. Чыстага золата ў ёй — 3,87 грама.

Звычайна такія манеты ацэньваюць паводле кошту каштоўнага металу. Цяпер за грам 900-й пробы золата ў скупцы даюць 364,48 рубля. Такім чынам, за змешчаныя ў манеце 3,87 грама чыстага золата можна атрымаць каля 1400 рублёў.

Пры гэтым ідзе гаворка пра прыблізны кошт манеты менавіта як залатога лому. Канкрэтны пункт скупкі можа прапанаваць крыху больш або менш.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲