9 кастрычнiка 2026, Пятніца, 20:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЗША 99-гадовая бабуля скочыла ў натоўп на канцэрце і ўстанавіла сусветны рэкорд

У ЗША 99-гадовая бабуля скочыла ў натоўп на канцэрце і ўстанавіла сусветны рэкорд
Паўліна Кана
Фота: Bradley Meinz/The Guardian

У натоўпе было 20 тысяч чалавек.

У ЗША 99-гадовая бабуля скочыла ў натоўп на канцэрце і ўстанавіла сусветны рэкорд, піша The Guardian.

Паўліна Кана з Агаё гуляла ў баскетбол з унукам Росам. Ён зняў відэа, як бабуля блакуе яго кідок, выклаў у сеціва — і ролік стаў вірусным. Пазней яны вырашылі зняць дакументальны фільм пра жыццё пенсіянеркі і склалі спіс жаданняў. Адзін з пунктаў — пабіць сусветны рэкорд. Выбар спыніўся на скоку ў натоўп падчас канцэрта.

Знаёмы кантры-спявак Брэнтлі Гілберт згадзіўся дапамагчы Паўліне на сваім канцэрце. У натоўпе было 20 тысяч чалавек, якія неслі жанчыну на руках, нібы па хвалях, пасля яе скоку са сцэны.

«Мяне трымалі так больш за тры хвіліны — амаль усю песню. Я распасцерла рукі і адчула, што магу дакрануцца да неба», — падзялілася ўражаннямі амерыканка.

Кана распавяла, што вырасла на ферме, была малодшай з сямі дзяцей. Падчас Другой сусветнай вайны вырабляла боепрыпасы, на заводах працавала да 83 гадоў.

«Ніколі не позна жыць сваім найлепшым жыццём. Калі хочаце нечага новага — рабіце гэта зараз», — падсумавала Паўліна.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲