Міністр абароны Вялікабрытаніі перапыніў выступ у Кіеве праз выбух расійскага БПЛА
- 24.11.2026, 8:44
- 1,340
Фота: AFP
Момант апынуўся сімвалічным.
Міністр абароны Вялікабрытаніі Уэс Стрытынг на імгненне спыніў выступленне ў брытанскім пасольстве ў Кіеве 23 лістапада пасля выбуху, выкліканага расійскай атакай на ўкраінскую сталіцу.
У гэты момант ён, што сімвалічна, якраз гаварыў пра важнасць супрацьпаветранай абароны Украіны, паведамляе The Telegraph.
«Няма сумненняў, што супрацьпаветраная абарона застаецца галоўнай праблемай і крыніцай найбольшага ціску…», — прамовіў Стрытынг, калі прагрымеў выбух. Пасля кароткай паўзы міністр працягнуў прамову, адзначыўшы супадзенне: «Як дарэчы... Менавіта такога супадзення і чакаеш падчас прамога эфіру».
Выбух адбыўся падчас атакі расійскага беспілотніка. Яго абломкі ўпалі ў раёне Майдана Незалежнасці ў цэнтры Кіева. Незадоўга да гэтага Расійская Федэрацыя атакавала шэраг грамадзянскіх аб’ектаў у Кіеве і вобласці, у тым ліку нанесла ўдар па жылой шматпавярхоўцы ў Дымеры, у выніку чаго абрынуўся цэлы пад’езд.