Падатковая дала беларусам тыдзень на сплату збораў
- 10.11.2026, 11:43
Папярэджанне датычыць значнай часткі насельніцтва.
Міністэрства па падатках і зборах нагадала беларусам пра плацяжы па маёмасных зборах — за транспарт, нерухомасць і зямлю. Ідзе гаворка пра зборы за 2025 год.
Унесці грошы пры гэтым трэба да 16 лістапада ўключна. Тым, хто «забудзецца» гэта зрабіць, пагражае пакаранне.
У КаАП прапісана, што для тых, хто не ўплаціў адзіны маёмасны плацёж, прадугледжана адміністрацыйная адказнасць — да 40% ад неўплачанай сумы падатку, але не менш за дзесяць базавых велічынь (на сёння гэта 450 рублёў).
«За паўторную наўмысную нявыплату на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання — да дзвухсот базавых велічынь (да 9000 рублёў)», — удакладнялі раней падаткавікі.