10 лiстапада 2026, aўторак, 13:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абвал ключавога моста ў РФ: цягнік пайшоў пад адкос

2
Абвал ключавога моста ў РФ: цягнік пайшоў пад адкос

Сярод асноўных версій — дыверсія.

Раніцай у аўторак у Расіі абрынуўся пралёт чыгуначнага моста праз раку Віледзь у Архангельскай вобласці. Вагоны грузавога саставу сышлі з рэек. Аварыя адбылася каля 05:10 на перагоне Чаромуха – Віледзь, паведаміў губернатар рэгіёна Аляксандр Цыбульскі, перадае «Дыялог».

Па папярэдніх даных, абышлося без пацярпелых. Чаму абваліўся мост, пакуль невядома. Рух на ўчастку спынены, восем пасажырскіх цягнікоў затрымліваюцца.

Тэлеграм-канал Exilenova+ піша, што сярод асноўных версій разглядаецца дыверсія, аднак афіцыйнага пацвярджэння гэтаму няма. Звярнём увагу, што Мінабароны Расіі за ноч адрапартавала пра збіццё 155 украінскіх беспілотнікаў над дзевяццю рэгіёнамі, але Архангельскай вобласці ў гэтым спісе няма.

Мост уваходзіць у склад Пячорскай чыгуначнай магістралі, важнага транспартнага калідора, па якім ажыццяўляюцца пасажырскія і грузавыя перавозкі ў паўночныя рэгіёны РФ. З-за абвалу рух на гэтым участку паралізаваны, а чыгуначная лагістыка парушана.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲