Як памёр Саседаў: з’явілася відэа падзення крытыка
- 10.11.2026, 14:55
- 1,404
Па кадрах можна меркаваць пра характар няшчаснага выпадку.
Пасля смерці ў Якуціі прыхільніка Пуціна, музычнага крытыка Сяргея Саседава, у Расіі апублікавалі кадры яго апошніх хвілін.
Кадры абнародваў у сваёй праграме расійскі тэлевядучы Андрэй Малахоў, піша «Главред».
На відэа запісана падзенне Сяргея Саседава з лесвіцы. На гэтых кадрах бачна, як Саседаў ледзь падымаецца па лесвіцы, а перад самым падзеннем ён застывае і падае навзніч.
Прычынай смерці музычнага крытыка, паводле сведчанняў лекараў, сталі пералом падставы чэрапа і крывацёк у мозгу.

Паглядзець поўнае відэа можна тут.
Акрамя таго, на відэа бачна, што калі Саседаў толькі падае спінаю ў лесвічны пралёт, ён выглядае надзвычай бледным. Можна выказаць здагадку, што ў крытыка спачатку здарыўся крывацёк у мозгу, а потым ён упаў.
Заўважым, што раней таксама сваякі артыста сумняваліся ў поўнаце расследавання, а кіраўнік Следчага камітэта тэрарыстычнай Расіі Аляксандр Бастрыкін узяў праверку абставінаў смерці пад свой кантроль.

Саседаў памёр 23 верасня 2026 года пасля падзення з лесвіцы ў гасцініцы Нерунгры. Афіцыйная версія — цяжкая траўма галавы.