У Балгарыі адбыліся ДТЗ з удзелам дзясяткаў аўтамабіляў
- 10.11.2026, 15:23
11 загінулых і 48 пацярпелых.
У Балгарыі на аўтамагістралі «Тракія» ў раёне транспартнага вузла «Зімніца», непадалёк ад Ямбала, адбыліся дзве ланцуговыя аварыі з удзелам дзясяткаў аўтамабіляў, у выніку якіх загінулі як мінімум 11 чалавек.
Пра гэта паведамляе БТА.
Адна з аварый адбылася на 289-м кіламетры на паласе руху ў напрамку Бургаса, а другая — на 294-м кіламетры перад транспартным вузлом «Зімніца» ў напрамку Сафіі, паведамілі прадстаўнікі паліцыі.
Прычынамі сталі густы туман, мокрае дарожнае пакрыццё і няадпаведная хуткасць.

Аўтамагістраль закрытая ў абодвух напрамках, пакуль не будуць эвакуяваныя ўсе аўтамабілі, паведаміў дырэктар Абласнага ўпраўлення дарог інжынер Галін Костаў.
Па папярэдніх звестках, у ДТЗ агулам трапілі больш за 70 транспартных сродкаў.
Да месца дзвюх ланцуговых аварый накіраваныя брыгады дарожнай паліцыі, пажарных і хуткай дапамогі.

Прэм’ер-міністр Балгарыі Румен Радэў паведаміў, што на дадзены момант вядома пра 11 загінулых і 48 пацярпелых у выніку ДТЗ.