Ізраіль дазволіў ЗША размясціць у сектары Газы першыя міжнародныя сілы
- 11.11.2026, 1:46
Пра жаданне ўзяць удзел у місіі заявілі Інданезія, Марока, Казахстан, Косава, Уганда і Албанія.
Урад Ізраіля дазволіў ЗША размясціць у сектары Газы першыя міжнародныя сілы. Паводле вайсковых крыніц, першапачаткова туды плануецца накіраваць каля 250 замежных вайскоўцаў, перадае «Польскае радыё».
Пра жаданне ўзяць удзел у міжнародных сілах заявілі Інданезія, Марока, Казахстан, Косава, Уганда і Албанія. Казахстан прапанаваў медыцынскую дапамогу і лагістычную падтрымку, а Косава — дапамогу ў патруляванні і забеспячэнні бяспекі.
У раёне мяжы сектара Газы з Ізраілем ужо дзве тыдні працуюць замежныя афіцэры сумесна з амерыканскімі вайскоўцамі.
Ізраіль выступае супраць удзелу Турцыі ў гэтых сілах, а таксама супраць аднаўлення сектара Газы без папярэдняга раззбраення ХАМАС.
Тым часам у Рафаху вядуцца інжынерныя працы па будаўніцтве новага жылога раёна для дзясяткаў тысяч палестынцаў. Перад засяленнем яны павінны будуць прайсці дбайную праверку бяспекі, якую правядуць ізраільскія спецслужбы. Праект плануецца рэалізоўваць паэтапна, аднак дата яго пачатку пакуль не вызначаная.