Танкер з расійскім дызелем нечакана пачаў аддаляцца ад берагоў ЗША
1- 10.11.2026, 19:44
Судна разгарнулася прыкладна ў 400 марскіх мілях ад Нью-Ёрка.
Судна Agioi Fanendes, якое везе ў ЗША расійскае дызельнае паліва, змяніла курс. Цяпер яно аддаляецца ад берагоў ЗША.
Пра гэта паведамляе Bloomberg.
Танкер з расійскім дызелем, які ненадоўга пазначыў ЗША як пункт прызначэння, разгарнуўся прыкладна ў 400 марскіх мілях ад Нью-Ёрка.
Agioi Fanendes перавозіць каля 40 000 метрычных тон дызельнага паліва са звышнізкім утрыманнем серы (каля 300 000 барэляў). Цяпер яно пачало аддаляцца ад усходняга ўзбярэжжа ЗША.
З 9 лістапада судна рухаецца зігзагападобна, паводле партовай справаздачы і дадзеных адсочвання суднаў, сабраных Bloomberg.
Пакуль ніводзін груз расійскага дызельнага паліва не дасягнуў Амерыкі, сведчаць дадзеныя адсочвання.
Agioi Fanendes пазначыў Нью-Ёрк як пункт прызначэння пасля адплыцця з расійскага балтыйскага порта Прыморск у канцы кастрычніка. Пазней карабель змяніў пункт прызначэння на «для выканання заказаў».
Танкер усё яшчэ «накіроўваецца для выканання заказаў, паколькі порт выгрузкі яшчэ не пацверджаны», — паведаміў менеджар судна Eastern Mediterranean Maritime Ltd.
Расія мінулага месяца заявіла, што загрузіла 4 танкеры дызельным палівам, прызначаным для ЗША, згодна з пагадненнем расійскага дыктатара Уладзіміра Пуціна і прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.