11 лiстапада 2026, Серада, 12:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расійскі хакей сутыкнуўся з маштабным байкотам

3
Расійскі хакей сутыкнуўся з маштабным байкотам
фота: reuters.com

Рашэнне суда не дапаможа РФ вярнуцца на сусветную арэну.

Нягледзячы на рашэнне Спартыўнага арбітражнага суда (CAS) аб допуску расійскіх каманд да пяці міжнародных турніраў, вяртанне Расіі ў сусветны хакей сутыкнулася з супрацівам цэлага шэрагу краін, арганізатараў спаборніцтваў і спонсараў. Канада адмовілася прымаць расійскіх і беларускіх гульцоў на маладзёжным чэмпіянаце свету, Германія лічыць правядзенне ЧС-2027 з удзелам Расіі практычна немагчымым, а некалькі еўрапейскіх зборных заявілі пра байкот матчаў з расіянамі, піша Reuters (пераклад — сайт Charter97.org).

Міжнародная федэрацыя хакея (IIHF) пад кіраўніцтвам нямецкага функцыянера Франца Райндэля згадзілася выканаць рашэнне CAS, хоць не хавае нязгоды з ім. Нарвегія ўжо абвясціла, што не будзе ўдзельнічаць у маладзёжным чэмпіянаце свету 2027 года.

Аднак канчатковае рашэнне аб допуску ў значнай ступені залежыць ад краін, што прымаюць спаборніцтвы. Канада не мае намеру выдаваць дазволы на ўезд расійскім і беларускім хакеістам для ўдзелу ў маладзёжным чэмпіянаце свету ў Альберце. Чэхія сутыкнулася з немагчымасцю аформіць кароткатэрміновыя візы расіянкам для маладзёжнага чэмпіянату свету сярод дзяўчат да 18 гадоў у Остраве.

У Германіі правядзенне чэмпіянату свету 2027 года з удзелам расійскай зборнай назвалі «практычна немагчымым». Пры гэтым восем краін — Аўстрыя, Чэхія, Данія, Фінляндыя, Латвія, Нарвегія, Швецыя і Украіна — адмовіліся гуляць супраць Расіі. Швейцарская юнацкая каманда таксама прапусціць вочны матч з расіянамі.

Праблемы ўзніклі і са спонсарамі. AJ Products ужо спыніла супрацоўніцтва, Nokian Tyres мае намер сысці, а Skoda пераглядае свой удзел. Кампанія Strauss плануе прыбраць свае лагатыпы са спаборніцтваў. Фінляндыя, у сваю чаргу, адмовілася прымаць чэмпіянат свету 2028 года, калі да турніру дапусцяць расійскую зборную.

Беларускія каманды па-ранейшаму адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲