11 лiстапада 2026, Серада, 16:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі патлумачыў, чаго насамрэч дамагаецца Пуцін на перамовах

2
Зяленскі патлумачыў, чаго насамрэч дамагаецца Пуцін на перамовах

Пад выглядам «гарантый бяспекі».

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі расказаў, чаму насамрэч ініцыятар вайны Уладзімір Пуцін імкнецца перагледзець архітэктуру бяспекі ў Еўропе і атрымаць «гарантыі бяспекі». Пра гэта кіраўнік украінскай дзяржавы заявіў падчас выступу ў парламенце Даніі.

«У гэтыя дні, у апошнія дні, на многіх узроўнях мы зноў чуем, што Расія нібыта мае патрэбу ў гарантыях бяспекі. Хаця на Расію ніхто не нападаў цягам многіх дзесяцігоддзяў. І з часу Другой сусветнай вайны Масква не пражыла ніводнага дзесяцігоддзя, не пачаўшы вайну або не ўжыўшы ваенную сілу супраць іншай краіны. Таму, калі цяпер расіяне кажуць пра архітэктуру бяспекі для сябе або пра гарантыі бяспекі для Расіі, яны наўрад ці маюць на ўвазе сапраўдную бяспеку і мір», — падкрэсліў Зяленскі.

У той жа час, паводле яго пераканання, насамрэч расіяне гавораць пра тое, каб свабодна ўмешвацца ў справы іншых краін і ўжываць сілу тады, калі ім уздумаецца.

Акрамя таго, як дадаў Зяленскі, расіяне імкнуцца да таго, каб «ніхто не мог падтрымліваць свабоду ўнутры Расіі, бо Пуцін хоча назаўсёды ўтрымаць сваю асабістую ўладу і перадаць наступнаму пакаленню свае імперыялістычныя і, у многім, проста фашысцкія погляды».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲