12 лiстапада 2026, Чацвер, 9:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі: Выбары ў ЗША адкрылі акно магчымасцяў

2
Зяленскі: Выбары ў ЗША адкрылі акно магчымасцяў
Уладзімір Зяленскі

Украіна хоча, каб Еўропа на роўных удзельнічала ў перамовах аб завяршэнні вайны.

Палітычныя змены ў ЗША пасля прамежкавых выбараў адкрываюць акно для перамоваў з Расіяй. Украіна хоча, каб Еўропа ўдзельнічала ў іх на роўных, і заклікае саюзнікаў абраць свайго прадстаўніка ўжо ў лістападзе.

Пра гэта паведамляе Bloomberg.

Пра падрыхтоўку маштабнага абмену палоннымі паведаміў і зяць Трампа Джарэд Кушнер. Паводле яго слоў, найскладнейшай часткай перамоваў застаюцца тэрытарыяльныя пытанні, але бакі абмяркоўваюць значны абмен.

Зяленскі ўдакладніў, што ён можа ахапіць каля 1200 палонных.

Прэзідэнт заявіў, што палітычныя змены ў ЗША і ў іншых краінах адкрываюць акно магчымасцяў для перамоваў з Расіяй. Гэтая заява прагучала праз тыдзень пасля прамежкавых выбараў у ЗША, дзе дэмакраты атрымалі большасць у Кангрэсе.

Паводле слоў Зяленскага, у Вашынгтоне ўсё больш спрыяльна ставяцца да ўдзелу Еўропы ў перамовах.

«Мы хочам, штоў Еўропа была не на маргінэсе, не на ўзбочыне сустрэч. Мы хочам, каб наступным разам яна ўдзельнічала на роўных, бо гэта абсалютна справядліва», — сказаў ён.

Зяленскі заклікаў еўрапейскіх саюзнікаў нарэшце абраць свайго прадстаўніка на перамовах.

«Нам трэба вызначыць, хто будзе прадстаўляць Еўропу. Нам трэба абраць канкрэтных лідараў Еўропы. Нам трэба зрабіць гэта ў лістападзе», — падкрэсліў прэзідэнт Украіны ў Дубліне.

Да гэтага часу Еўропа не магла дамовіцца, хто будзе гаварыць ад яе імя. Прэм’ер Італіі Джорджа Мелоні у лісце да кіраўніка Еўрапейскага савета Антоніу Кошты папярэдзіла, што нязгоджанасць дзеянняў еўрапейцаў гуляе на руку тым, хто хоча працягу вайны.

На думку Зяленскага, калі да перамоваў далучацца ўсе бакі, прагрэс можа з’явіцца ўжо на пачатку 2027 года.

Пра акно магчымасцяў Зяленскі казаў падчас зносін з журналістамі. Паводле яго слоў, усе ўдзельнікі мірнага працэсу хочуць дасягнуць выніку ў перамовах да 2027 года, бо ў наступным годзе ў Еўропе можа змяніцца палітычны ландшафт.

Пасля перамоваў у Абу-Дабі пасланцы Трампа працягваюць кантакты з бакамі. Паводле звестак памочніка Пуціна Юрыя Ушакова, Уіткоф і Кушнер сустрэнуцца з Пуціным у першай палове дня 12 лістапада, а пасля ў Дубліне іх будзе чакаць Зяленскі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲