12 лiстапада 2026, Чацвер, 18:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хто ўзначаліць Сербію?

Хто ўзначаліць Сербію?

«Студэнцкі спіс» павінен сфарміраваць урад на працягу 90 дзён.

«Студэнцкі спіс», які вырас з пратэстаў пасля трагедыі ў Новым-Садзе, перамог на парламенцкіх выбарах 25 кастрычніка і адхіліў ад улады партыю шматгадовага лідара Сербіі, былога прэзідэнта Аляксандра Вучыча. Рух атрымаў каля 53% галасоў і 140 мандатаў, а Сербская прагрэсіўная партыя, якая кіравала 14 гадоў, — 103 месцы, піша Foreign Policy (пераклад — сайт Charter97.org).

Яўка склала амаль 70%, гэта рэкорд. Урад трэба сфарміраваць на працягу 90 дзён пасля абвяшчэння афіцыйных вынікаў. «Заваяваць уладу і карыстацца ёю — розныя рэчы», — піша бялградскі журналіст і палітконсультант Алякс Эрор.

Пратэсты пачаліся ў лістападзе 2024 года, калі ля толькі што адрамантаванага вакзала ў Новым-Садзе абрынуўся бетонны навес і загінулі 16 чалавек. Трагедыя стала сімвалам карупцыі і кумаўства ў дзяржаўных структурах. Студэнты адмовіліся ад саюза з традыцыйнай апазіцыяй і не вылучылі лідара: кандыдатаў адбіралі студэнцкія пленумы на факультэтах. Вучыч больш за год адхіляў патрабаванні датэрміновых выбараў, 9 верасня распусціў парламент і сышоў з пасады прэзідэнта, каб узначаліць спіс СНС. Абавязкі кіраўніка дзяржавы часова выконвае спікер парламента Ана Брнабіч. Прэзідэнцкія выбары павінны адбыцца да 27 снежня.

Хто стане прэм’ерам, студэнты пакуль не вырашылі. Вядучы кандыдат спісу, лекар і прафесар Ілія Срдановіч, паведаміў, што прызначэнні зацвердзяць дэпутаты калектыўна, а пленумы захаваюць права нагляду. Унутры спісу суіснуюць левыя акадэмікі, лібералы і кансерватыўныя нацыяналісты, якіх раз’ядноўваюць пытанні Косава, Расіі і ўступлення ў ЕС. Прыхільнікі СНС займаюць пасады ў дзяржаўным апараце, паліцыі і спецслужбах, а бюджэт давядзецца прымаць ужо зусім хутка.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲