13 лiстапада 2026, Пятніца, 18:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінчанка пра пошук працы: Сабрала калекцыю адмоваў, падаю заяўку ў Кнігу рэкордаў Гінэса

Мінчанка пра пошук працы: Сабрала калекцыю адмоваў, падаю заяўку ў Кнігу рэкордаў Гінэса

Новыя рэкорды беларускай рэчаіснасці.

Мінчукі дзеляцца ў сацсетцы Threads сваім досведам пошуку працы.

«Паўгода не вылазу з сайтаў вакансій, — піша адна з жыхарак сталіцы. — Сабрала такую калекцыю адмоваў, што думаю падаваць заяўку ў Кнігу рэкордаў Гінэса.

Найчасцейшы — «прабачце, вы нам не падыходзіце», проста, без усялякіх тлумачэнняў, хаця ўсе крытэрыі, пазначаныя наймальнікам, ёсць — і досвед, і адукацыя, і асабістыя якасці. Палова ўвогуле ігнаруе, не адказвае. Для каго і, самае галоўнае, дзеля чаго вы размяшчаеце ўсе гэтыя вакансіі».

«Я так разумею, што цяпер знайсці працу ў Мінску наогул нейкі квест? — піша іншая мінчанка. — Чаму, калі адгукаешся на вакансіі, дзе ў цябе ёсць адпаведная адукацыя, ёсць вялікі досвед, табе адмаўляюць. Адгукаешся на нейкія новыя вакансіі, там, дзе няма досведу, але ў апісанні ёсць радок «бяром без досведу з навучаннем», таксама ляцяць адмовы.

Працадаўцы, вы там ужо зусім ах…елі, вы, можа быць, ужо нарэшце вызначыцеся, хто вам патрэбны — чалавек з досведам ці без, каго вы ў выніку шукаеце».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲