13 лiстапада 2026, Пятніца, 18:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Калячонак пабіў рэкорд, які належаў Салею і Грабоўскаму

Калячонак пабіў рэкорд, які належаў Салею і Грабоўскаму
УЛАДЗІСЛАЎ КАЛЯЧОНАК
ФОТА: PRESSBALL.BY

Хакеіст выйшаў на першае месца сярод беларусаў па колькасці каманд у НХЛ.

Мінулай ноччу ў складзе «Нью-Джэрсі», які абыграў «Вашынгтон» з лікам 5:2, дэбютаваў беларускі абаронца Уладзіслаў Калячонак, які быў заяўлены ў трэцяй пары абароны, адзначыўся пераможным голам і быў прызнаны трэцяй зоркай матчу. Пасля гэтай гульні Калячонак выйшаў на першае месца сярод беларусаў па колькасці каманд у НХЛ. Такіх у ягонай кар’еры ўжо пяць, піша «Прэсбол».

Нагадаем, Уладзіслаў паспеў пагуляць за «Арызону» (пасля перайменаваную ў «Юту», лічым абедзве за адну каманду), «Далас», «Пітсбург» і «Бостан».

Салей выступаў у форме «Анахайма», «Каларада», «Фларыды» і «Дэтройта». На рахунку Грабоўскага гульні за «Манрэаль», «Таронта», «Вашынгтон» і «Айлендэрс». Акрамя таго, Грабоўскі быў часткай «Вегаса», аднак не правёў за гэты клуб ніводнага афіцыйнага паядынку.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲