13 лiстапада 2026, Пятніца, 21:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паміж Мінскам і Маладзечнам пусцяць паскораныя цягнікі

Паміж Мінскам і Маладзечнам пусцяць паскораныя цягнікі

Пасажырам прапануюць дадатковыя ранішнія і дзённыя рэйсы.

Паскораныя цягнікі будуць курсіраваць паміж Мінскам і Маладзечнам, паведаміла прэс-служба Беларускай чыгункі.

З 21 лістапада па 12 снежня штодзённа будуць курсіраваць:

цягнік № 7041 Мінск — Маладзечна, адпраўленне са станцыі Мінск-Пасажырскі а 11.55, прыбыццё на станцыю Маладзечна а 13.27;

цягнік № 7042 Маладзечна — Мінск, адпраўленне са станцыі Маладзечна а 14.03, прыбыццё на станцыю Мінск-Пасажырскі а 15.29.

«Акрамя таго, з 23 лістапада па 12 снежня 2026 года штодзённа будуць курсіраваць цягнікі рэгіянальных ліній эканом-класа № 6111/6126 у паведамленні Мінск — Маладзечна — Мінск, з адпраўленнем з Мінска а 08.05 і з Маладзечна а 15.58 адпаведна», — паведамілі ў БЧ.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲