14 лiстапада 2026, Субота, 15:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Львове адкрылі фотавыставу пра Полк Каліноўскага

У Львове адкрылі фотавыставу пра Полк Каліноўскага

«Доўгая дарога дадому» распавядае пра баявы шлях беларускіх добраахвотнікаў і іх імкненне вярнуцца на радзіму.

У Львове прадставілі дакументальную фотавыставу «Полк Каліноўскага: Доўгая дарога дадому». Яна распавядае пра баявы шлях беларускіх добраахвотнікаў у складзе Сіл абароны Украіны і іх імкненне вярнуцца на радзіму, дзе цяпер ім пагражае небяспека, піша Hromadske.

Экспазіцыю адкрылі ў Доме ваяра. Большасць фотаздымкаў размясцілі на картонных каробках — яны сімвалізуюць пастаянныя пераезды байцоў і іх жыццё далёка ад дому.

«Каробкі, якія вы бачыце на выставе, сімвалізуюць наш шлях дадому. Гэта значыць, што цяпер мы знаходзімся не дома, а ў падвешаным стане, у рэжыме пастаянных пераездаў. Гэта сімвал пераездаў. На гэтай вайне мы сабралі вельмі вялікі багаж, з якім усё ж такі вернемся дадому», — распавёў пра ідэю выставы добраахвотнік Полка Каліноўскага Канстанцін Сущык з пазыўным Кос.

Фотаздымкі адлюстроўваюць баявы шлях падраздзялення:

Абарону Кіеўшчыны вясной 2022-га. Пасля баёў за Бучу і Ірпінь добраахвотнікі адправіліся на поўдзень.

Удзел у баях на Мікалаеўшчыне і ў контрнаступе на Херсоншчыне.

Пазней — баі за Севераданецк і Лысічанск на Луганшчыне, Бахмут і Часаў Яр на Данеччыне, а таксама на Харкаўшчыне.

І, нарэшце, Запарожскі накірунак, дзе Полк ваюе цяпер.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲