Жыхар Санкт-Пецярбурга: беларусы нас доўга цярпець не будуць
- 18.11.2026, 16:22
Расіянам варта «тройчы падумаць» перад тым, як ехаць у Мінск.
Жыхарка расійскага Ноўгарада спытала ў сацсетцы Threads, ці варта пераязджаць у Беларусь.
«Людзі, што пераехалі з Расіі ў Мінск, падзяліцеся, як вам яно», — напісала яна.
Аўтарцы паста адказалі не толькі расіяне, але і беларусы. Сайт Charter97.org прыводзіць некаторыя каментарыі:
— Вельмі дрэнна: расійскія рублі не прымаюць, банкаўскія карткі не прымаюць, яшчэ і прымушаюць афіцыянтаў не хаміць — сумна, не раю.
— Цяжка там: на газонах нельга паркавацца, смецце даводзіцца выкідваць у сметніцы, на чырвонае святло ніхто не пераходзіць. Карацей, расіянам не падыходзіць.
— Вам тут няма чаго рабіць. Заставайцеся дома.
— Хто пераехаў, той і зразумеў, як у нас класна. Толькі нашым беларусам гэта не даспадобы, з-за гэтага кватэры даражэюць. І самі беларусы іх купіць не могуць, хоць у Расію пераязджай.
— Атрымаеце псіхалагічную траўму, як адна ваша суайчынніца пасля прачытання «журавіны ў шакаладзе».
— Сядзіце ў сябе, не трэба ехаць у Беларусь, беларусы вам не рады. Пастаянна чую, што расіян параўноўваюць з невыхаваным быдлам.
— Пераехаў з Піцера паўгода таму і збіраюся далей у Еўропу. Беларусы нас доўга цярпець не будуць. Тройчы падумайце перад тым, як сюды ехаць.
— Мінулі тыя часы, калі нас паўсюль на прасторах «вялікага і магутнага» чакалі з распасцёртымі абдымкамі. І яны не вернуцца хутка.