У мінскай краме прадаюць памідоры па $30 за кілаграм
- 18.11.2026, 18:57
Ці знойдуцца пакупнікі?
Мінчанка апублікавала ў сацсетцы Threads фота, зробленае ў адной з крам сталіцы. На ім — лотак з памідорамі, якія каштуюць 65 рублёў за кілаграм.
«Вось і настаў час, калі памідор, які на смак, як памідор, каштуе даражэй за ялавічную вырэзку», — напісала яна.
Судзячы па цэнніку, гародніну прывезлі з Узбекістана.
Сярэднія цэны на памідоры ў Мінску цяпер, як адзначае сайт Charter97.org, ад 8 да 15 рублёў за кілаграм.
