19 лiстапада 2026, Чацвер, 12:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуска стварыла інтэрактыўную карту рэк і азёр роднай краіны

Беларуска стварыла інтэрактыўную карту рэк і азёр роднай краіны

На ёй можна знайсці большасць вадаёмаў і цікавыя факты пра іх.

Беларуска Тамара на платформе Claude стварыла карту рэк і азёр Беларусі. На ёй можна знайсці большасць вадаёмаў, іх даўжыню, геаграфію, гісторыю назвы і цікавыя факты, піша «Зеркало».

«Мамы юных географаў Беларусі! Мы з Claude тут згенеравалі карту рэк Беларусі. Каму цікава — пагуляйцеся. На тэлефоне можа быць не так цікава, але на камп'ютары — выглядае вельмі прыкольна. Канешне, гэта толькі частка рэк і азёр (30 тыс. немагчыма ўмясціць, але потым будзе абнаўленне)», — паведаміла Тамара ў Threads.

На карце можна знайсці 10 галоўных рэк краіны, 24 прытокі, 14 азёр і 173 малыя рэкі. Карта раскажа, дзе знаходзіцца вадаём, якая ў яго даўжыня і цікавыя факты пра яго.

Паводле дадзеных Мінпрыроды, у Беларусі налічваецца каля 20 800 рэк і ручаёў агульнай даўжынёй каля 90 600 км і амаль 11 000 азёр.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲