20 лiстапада 2026, Пятніца, 10:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Танкеры з расійскім дызельным палівам замест ЗША прыбылі ў Бразілію

Танкеры з расійскім дызельным палівам замест ЗША прыбылі ў Бразілію

Іх далейшы лёс няясны.

Два танкеры з расійскім дызельным палівам, якія спачатку, згодна з «дызельнай здзелкай» Дональда Трампа з Уладзімірам Пуціным, накіроўваліся ў ЗША, прыбылі ў Бразілію. Пра гэта піша амерыканскае спецыялізаванае выданне The Maritime Executive.

Згодна з інфармацыяй The Maritime Executive, першым у Бразілію прыбыў танкер Leruo пад сцягам Сьера-Леонэ, які загрузіўся дызельным палівам у Прыморску.

Да бразільскага ўзбярэжжа ўжо таксама прыстаў танкер «Приморье» пад сцягам РФ. Акрамя таго, каля берагоў Бразіліі знаходзіцца яшчэ адзін карабель з расійскімі энергарэсурсамі Beast пад сцягам Сьера-Леонэ.

The Maritime Executive лічыць, што кожны з гэтых трох танкераў перавозіць каля 40 тысяч тон расійскага дызельнага паліва.

Пры гэтым танкер Leruo з ліпеня 2025 года знаходзіцца пад санкцыямі Еўрасаюза. Акрамя таго, у санкцыйны спіс гэты карабель таксама ўключылі Вялікабрытанія і некаторыя іншыя краіны.

Нагадаем, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп 9 кастрычніка абвясціў пра заключэнне з расійскім дыктатарам Пуціным «дызельнай здзелкі». ЗША да красавіка 2027 года знялі санкцыі з расійскага дызельнага паліва. Гэта дазволіць Расіі прадаць на сусветным рынку каля 5 млн тон дызелю.

Некалькі танкераў з расійскім дызелем накіроўваліся ў ЗША, але там паднялася хваля крытыкі, таму яны былі вымушаныя змяніць курс.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲