Долар пайшоў у гару
- 20.11.2026, 13:44
- 2,424
Еўра і расійскі рубель упалі ў цане.
Таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы завяршыліся зніжэннем курсаў еўра, расійскага рубля і юаня, а долар падаражэў.
Вынікі таргоў на БВФБ
Долар вырас на 0,09%, або на 0,27 капейкі, да 2,997 рубля.
Еўра патаннеў на 0,08%, або на 0,26 капейкі, да 3,2906 рубля.
Расійскі рубель знізіўся на 0,02%, або на 0,06 капейкі: 100 расійскіх рублёў ацанілі ў 3,6575 беларускага рубля.
Юань страціў 0,02 капейкі: за 10 юаняў давалі 4,4891 рубля.