20 лiстапада 2026, Пятніца, 23:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы Вільнюса адзначылі Дзень Скарыны

1
Беларусы Вільнюса адзначылі Дзень Скарыны
Фота: Беларускае Радыё Рацыя

Фотафакт.

Беларусы Вільнюса 20 лістапада адзначылі Дзень Скарыны. Ушанаваць памяць славутага земляка, значнай постаці ў гісторыі беларускай культуры і духоўнасці Францішка Скарыны пачалі каля мемарыяльнай таблічкі ў яго гонар на Ратушнай плошчы літоўскай сталіцы. Там адбыліся акцыя памяці і ўскладанне кветак, перадае «Радыё Рацыя».

Як адзначыў галоўны арганізатар мерапрыемства, кіраўнік Вільнюскага гарадскога беларускага клуба «Сябрына» Валянцін Стэх, мерапрыемствы, прысвечаныя Скарыне, яны праводзяць даўно, а пачынаючы з канферэнцыі 2015 года — штогод. Аднак сёлета ўшанаванне атрымала назву «Дзень Скарыны»:

Фото: Беларускае Радыё Рацыя

— Гэта канферэнцыя паклала пачатак больш як дзесяцігадоваму марафону юбілейных дат, прысвечаных Скарыне, а таксама падзей, звязаных з ім. І той тэмп, які быў зададзены, хацелася б захаваць і надалей. Таму звяртаюся да ўсіх з просьбай заўсёды браць актыўны ўдзел у мерапрыемствах.

Адзін з арганізатараў Дня Скарыны ў Вільнюсе — Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт. Яго прадстаўнік — гісторык, культуролаг, мастацтвазнавец і выкладчык Сяргей Харэўскі — і прапанаваў цяперашнюю назву ўрачыстасцяў у памяць пра Скарыну. Ён таксама расказаў прысутным пра некаторыя факты з гісторыі яго жыцця:

Фото: Беларускае Радыё Рацыя

— Сапраўды, Скарына — вялікі геній эпохі Рэнесансу. Мінула паўтысячагоддзя, а мы ўсё яшчэ вывучаем яго спадчыну, адкрываем усё новыя і новыя дакументы са знакам бясконцасці, у розных краінах Еўропы выяўляюцца ўсё новыя сведчанні яго талентаў і маштабу яго асобы.

Фото: Беларускае Радыё Рацыя

У мерапрыемстве, прысвечаным памяці Францішка Скарыны, прыняў удзел прадстаўнік Літвы — дырэктар Бібліятэкі імя Врублеўскіх Літоўскай акадэміі навук, доктар гуманітарных навук Сігітас Нарбутас, а таксама вучні Беларускай гімназіі імя Францішка Скарыны. Музычнае суправаджэнне мерапрыемства забяспечыў ансамбль традыцыйнага беларускага спеву «Барана».

Пасля акцыі памяці Скарыны на Ратушнай плошчы частка прысутных наведала з экскурсіяй Вільнюскі ўніверсітэт, а ў будынку ЕГУ адбыліся кніжная выстава і панэльная дыскусія.

Фото: Беларускае Радыё Рацыя
Фото: Беларускае Радыё Рацыя
Фото: Беларускае Радыё Рацыя
Фото: Беларускае Радыё Рацыя
Фото: Беларускае Радыё Рацыя
Фото: Беларускае Радыё Рацыя
Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲