23 лiстапада 2026, панядзелак, 13:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гродне адкрылі незвычайны кінатэатр у трэнажорнай зале

У Гродне адкрылі незвычайны кінатэатр у трэнажорнай зале

Фільмы паказваюць падчас заняткаў на бегавых дарожках і велатрэнажорах.

Бегаць на дарожцы і глядзець на таймер — занятак не самы займальны. У адной з трэнажорных залаў Гродна прапанавалі альтэрнатыву: цяпер падчас кардыё можна глядзець фільмы на вялікім экране. Паводле слоў прадстаўнікоў клуба, гэта першы такі кінатэатр у горадзе, паведамляе Onlíner.

Кардзіёкінатэатр з'явіўся ў фітнес-клубе Athletic Gym на Індурскім шасэ, 9. У памяшканні ўсталявалі 20 трэнажораў: бегавыя дарожкі, эліпсы і велатрэнажоры. Насупраць іх размясцілі вялікі экран з праектарам. Таксама абсталявалі гукавую сістэму, кандыцыянаванне і падсвятленне.

Ідэя ў тым, каб адцягнуць наведвальнікаў ад манатоннай трэніроўкі. Замест таго каб сачыць за часам на трэнажоры або глядзець у акно, можна засяродзіцца на фільме. Праўда, якія менавіта стужкі будуць паказваць і ці змогуць наведвальнікі выбіраць іх самастойна, пакуль невядома.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲