У Мінску адкрылася незвычайнае кафэ беларускай кухні
- 23.11.2026, 18:47
У завядзенні дзейнічае адзіная цана на большасць страў.
У мінскім гандлёва-забаўляльным цэнтры «Тытан» на праспекце Дзяржынскага, 104, адкрылося кафэ беларускай кухні «Чайка». Асаблівасць завядзення — фіксаваныя цэны на большасць пазіцый меню. У звычайны час стравы каштуюць 20 рублёў, а ў буднія з 12:00 да 16:00 — 16 рублёў, піша Myfin.by.
У меню прадстаўлены як традыцыйныя беларускія стравы, так і сучасныя варыянты звыклых рэцэптаў. Наведвальнікам прапануюць дранікі з курыцай і грыбамі або з каўбаскамі «Вясковымі», ялавечыя шчокі з бульбяным пюрэ, тэльнае з судака, катлеты «Нясвіж» і «Папараць-кветка».
Таксама ў меню ёсць вясковы салат з маладым сырам, аліўе з ялавічным ростбіфам, філе карпа з морквяным крэмам і курынае філе са шпінатам. Сярод дэсертаў — варэнікі з вішняй, чарніцай і тварагом, пірожнае «Бульба» і арэшкі са згушчонкай.

Выключэнне з сістэмы фіксаваных цэн — рулька. У буднія з 12:00 да 16:00 на астатнія пазіцыі дзейнічае зніжка 20%.
Кафэ займае два паверхі гандлёва-забаўляльнага цэнтра. У завядзенні прадугледжаны месцы для кампаній і сямейнага адпачынку, а таксама дзіцячы куточак. Па пятніцах і суботах з 19:00 тут выступае дыджэй.

«Чайка» працуе штодня з 12:00 да 23:00. Уваход размешчаны на другім паверсе новай галерэі ТРЦ «Тытан», таксама патрапіць у кафэ можна з боку праспекта Газеты «Праўда».
